2 траўня 2024, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цесака прысудзілі да пяці гадоў калоніі

17
Цесака прысудзілі да пяці гадоў калоніі

Кунцаўскі суд Масквы прысудзіў нацыяналіста Максіма Марцінкевіча, больш вядомага нпа мянушку Цясак, да пяці гадоў калоніі строгага рэжыму.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт "Інтэрфакса".

Марцінкевіч быў прызнаны вінаватым у экстрэмізме. Паводле звестак следства, ён размяшчаў у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" відэаролікі, у якіх утрымліваюцца экстрэмісцкія выказванні.

Менавіта да пяці гадоў пазбаўлення волі прасіла прысудзіць Марцінкевіча дзяржабвінавачанне. Гэта максімальнае пакарання паводле часткі 2 артыкула 282 (распальванне нянавісці альбо варожасці і прыніжэнне чалавечай годнасці), паводле якой праходзіў Цясак.

Абарона нацыяналіста прасіла суд вынесці яму апраўдальны прысуд, бо, на думку адвакатаў, у дзеяннях Максіма Марцінкевіча адсутнічае склад злачынства. Адвакаты Мацвей Цзэн і Аляксей Міхальчык прасілі суд крытычна паставіцца да лінгвістычнай экспэртызы, пададзенай дзяржабвінавачанню.

Цзэн ужо паведаміў журналістам, што прысуд будзе абскарджаны.

Тэрмін за відэа з "ВКонтакте"

Падставай да распачынання крымінальнай справы сталі відэаролікі, якія Марцінкевіч выклаў у сацсетку "ВКонтакте" ў верасні 2013 года. На відэа нацыяналіст дзяліўся сваімі меркаваннямі з нагоды фільмаў "Сталінград" і "Каля футбола", а таксама выказваўся аб пагромах у Бірулёве і выхадцах з Паўночнага Каўказа.

13 снежня 2013 года Кунцаўскі райсуд вынес пастанову аб завочным арышце Марцінкевіча. Цясак схаваўся да судовага паседжання. Ён быў затрыманы 17 студзеня на Кубе, дзе, як было ўстаноўлена мясцовымі праваахоўнымі органамі, знаходзіўся больш за 30 дзён без візы. 27 студзеня ён быў выдадзены Расеі. 29 студзеня яму выставілі абвінавачванне.

Кунцаўскі суд неаднаразова падаўжаў арышт Марцінкевіча. У следчым ізалятары абвінавачваны трымаў шматдзённую галадоўку.

Максім Марцінкевіч уваходзіў у так званую "народную нацыянальную партыю". Ён стварыў у РФ аб'яднанне скінхэдаў "Фармат-18", якое было забароненае як экстрэмісцкае. Тры з паловай гады Марцінкевіч правёў у турме за распальванне нянавісці паводле нацыянальнай ці рэлігійнай прыкметы.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках