2 траўня 2024, Чацвер, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўка скрала 50 кілаграмаў бульбы з калгаснага поля

57
Магілёўка скрала 50 кілаграмаў бульбы з калгаснага поля

Для таго, каб схаваць факт крадзяжу, жыхарка Магілёва заявіла аб выкраданні яе аўтамабіля.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Рана раніцай 6 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу Бялыніцкага РАУС патэлефанавала магілёўка, якая паведаміла, што ўночы з дома ў вёсцы Асавец скрадзены яе аўтамабіль «Рэно-Твінга».

Падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі Бялыніцкага РАУС выявілі аўтамабіль заяўніцы недалёка ад вёскі, на бульбяным полі мясцовай гаспадаркі. Як было ўстаноўлена супрацоўнікамі міліцыі, магілёўка, з мэтай учынення крадзяжу бульбы, позна ўночы на сваім аўто прыехала на поле гаспадаркі. Жанчына пачала капаць бульбу, як раптам заўважыла, што да яе «Рэно» пад'ехаў іншы аўтамабіль. Спалохаўшыся, што гэта міліцыя альбо ахова, зламысніца ўцякла дадому, кінуўшы свой транспартны сродак на полі. А раніцай, баючыся забіраць свой аўтамабіль з поля, паведаміла ў міліцыю пра яго крадзеж.

Прадпрымальная дачніца прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт.10.5 КаАП за дробны крадзеж 50 кілаграмаў бульбы і прысуджаная да штрафу ў суме 600 000 рублёў. Гэтак жа ў дачыненні да магілёўкі складзены адміністрацыйны пратакол за загадзя ілжывае паведамленне і накладзена спагнанне ў выглядзе штрафу ў суме 1 500 000 рублёў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках