2 траўня 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка разлічвае нажыцца на расейскіх санкцыях

32
Лукашэнка разлічвае нажыцца на расейскіх санкцыях

На думку дыктатара, трэба выкарыстоўваць гэты момант і зарабіць грошы.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы ААТ "Агракамбінат" Скідзельскі".

Як паведамляе ягоная прэс-служба, у Расеі адзначаецца падвышаны попыт на беларускія прадукты. Са слоў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, толькі на пастаўках малочнай і мясной прадукцыі ў Расейскую Федэрацыю са жніўня да снежня можна атрымаць даход у суме $2,1 млрд. Міністр таксама паведаміў, што ў Расеі падняліся кошты малочнай прадукцыі. "Просяць нашыя сыры, 82-адсоткавае масла", - сказаў Леанід Заяц.

"Трэба варушыцца, выкарыстаць гэты момант і зарабіць грошы, - адзначыў Лукашэнка. - Але не агаляючы ўласны рынак, каб насельніцтва атрымлівала столькі прадукцыі, колькі трэба".

"Трэба мець на ўвазе, што яны закрылі свой рынак, але мы не бралі абавязанні на ўнутраным рынку. Мы можам завозіць сабе прадукцыю з кожнага пункту планеты. Трэба загружаць, перапрацоўваць і прадаваць, - сказаў правадыр. - Толькі трэба ўзгадняць з расейцамі, каб нас не папракалі, што мы ідзем у разрэз з іх палітыкай".

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках