2 траўня 2024, Чацвер, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе «Аліварыя» адкрылі барэльеф графу Чапскаму

6
На заводзе «Аліварыя» адкрылі барэльеф графу Чапскаму

Барэльеф упрыгожыў сцяну карпаратыўнага музэя «Аліварыі»

15 жніўня, у дзень нараджэння аднаго з самых выдатных уладальнікаў самага старажытнага бровара Беларусі і былых кіраўнікоў горада - графа Караля Яна Чапскага, у Менску адкрылі памятны знак у ягоны гонар. Барэльеф упрыгожыў сцяну карпаратыўнага музэя «Аліварыі», што размясціўся ў будынку XIX стагоддзя на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Кісялёва, які з'яўляецца помнікам прамысловай архітэктуры, піша БелаПАН.

Праца над барэльефам вялася на працягу трох тыдняў.

Са слоў аўтара скульптара Паўла Вайніцкага, Караль Ян Чапскі быў годным і дзіўным чалавекам, мэрам, які зрабіў для места вельмі шмат.

«Мне здаецца, што аднаго памятнага знака замала, улічваючы заслугі Чапскага перад горадам. Патрэбны помнік, - сказаў скульптар. - Раней у Менску была вуліца імя графа Чапскага, але, на жаль, цяпер яна носіць іншую назву».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках