4 траўня 2024, Субота, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы: Чаму я павінна жыць без сыру? (Відэа)

95

Не ўсе ў Расеі радыя новым санкцыям Пуціна.

У інтэрнэце выклалі новы скандальны перахоп тэлефоннай размовы. Невядомыя хакеры запісалі адкрыты дыялог паміж двума дэпутатамі расейскай Дзяржаўнай Думы - Нэлі Торапавай з фракцыі «Адзіная Расея» і Сяргеем Лявонавым з ЛДПР. Як зразумела з іх зносін, нават парламентарыі, што практычна аднагалосна галасуюць за ініцыятывы Уладзіміра Пуціна не ва ўсім падтрымліваюць ягоную палітыку.

Нэлі Торапава не толькі жорстка раскрытыкавала захады, якімі Крэмль спрабуе заваяваць папулярнасць сярод жыхароў акупаванага Крыма, але і назвала выбаршчыкаў, якія галасавалі за цяперашняга прэзідэнта краіны «тупымі», прызнаўшыся, што сама падтрымала Міхаіла Прохарава.

Таксама дэпутатку ад «Адзінай Расеі» абурыў той факт, што яе пазбавілі швейцарскага сыру і нарвежскай рыбы.

Што ж тычыцца бежанцаў з Данецкай і Луганскай абласцей, то Нэлі Торапава і Сяргей Лявонаў пагадзіліся з тым, што «нават Омск для іх - гэта занадта крута». Жыхароў Данбаса дэпутаты Дзярждумы прапанавалі сяліць у малазаселеныя рэгіёны Сібіры і Далёкага Усходу.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках