4 траўня 2024, Субота, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На спаборніцтвах у Віцебску памёр гіравік з Казахстана

7
На спаборніцтвах у Віцебску памёр гіравік з Казахстана

Следчы камітэт распачаў даследчую праверку паводле факта смерці 77-гадовага грамадзяніна Казахстана.

Спартовец прыбыў у Віцебск для ўдзелу ў другой Сусветнай алімпіядзе ў гіравым трыятлоне, піша «Прессбол».

Са слоў афіцыйнай прадстаўніцы ўпраўлення СК Віцебскай вобласці Іны Гарбачовай, 14 жніўня ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб тым, што адзін з удзельнікаў каманды Казахстана, мужчына 1937 года нараджэння, знаходзячыся ў спартыўнай зале Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплексу, выканаўшы практыкаванне па падняцці 10-кілаграмовай гіры цягам хвіліны, адышоў ад памоста і рэзка ўпаў. Рэанімацыйныя мерапрыемствы вынікаў не прынеслі. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала смерць.

Следча-аператыўнай групай, што прыбыла на месца здарэння, зроблены агляд месца здарэння, апытаныя відавочцы, праведзеныя іншыя неабходныя праверачныя мерапрыемствы. Паводле папярэдняй версіі, мужчына памёр у выніку вострай сардэчнай недастатковасці.

З мэтай высвятлення дакладнай прычыны смерці супрацоўнікам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі даручана правесці судова-медыцынскую экспертызу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках