4 траўня 2024, Субота, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча гатовая адмовіцца ад расейскага вугалю

Польшча гатовая адмовіцца ад расейскага вугалю

Польшча вывучае магчымасць забароны імпарту расейскага вугалю, што выцясняе мясцовых вытворцаў і займае 40% на рынку краіны.

Пра гэта паведамляе «Камерсант» са спасылкай на кіраўніка МЗС краіны. Забарона можа ўдарыць па асобных кампаніях, якія актыўна працуюць з гэтай краінай, хоць рэальнасць санкцый пакуль пад пытаннем праз магчымыя абмежаванні ў рамках СГА.

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў з нагоды вугальных санкцый: «Мы гэта сур'ёзна абдумваем... больш нічога паведаміць не магу».

Польшча - найбуйнейшы вытворца вугалю ў ЕЗ, але пры гэтым і імпартуе паліва. Паводле звестак Еўразвязу, краіна ў студзені-красавіку павялічыла закупкі з Расеі на траціну, да 2,5 млн тон вугалю. Расейскі вугаль крыху таннейшы за польскі.

У большасці вытворцаў вугалю, а таксама ў Мінэнерга, ад абмеркавання наступстваў эмбарга адмовіліся да ягонага абвяшчэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках