4 траўня 2024, Субота, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байнэт жартуе: Менск на дне акіяна

6

Прыродныя катаклізмы кампенсуюць беларусам далёкія падарожжы, дэманструючы то клімат пустыні, то амаль трапічны шторм.

А моцныя ліўні, што прайшлі на гэтым тыдні і зусім здольныя адкрыць краіне выхад да мора.

«Беларускія навіны» сабралі падборку фотажабаў і каментароў карыстальнікаў сацыяльных сетак, прысвечаных патопу, якія абрынуліся на сталіцу краіны на апошнім тыдні.

«Прачынаешся раніцай, а па вуліцы замест машын лодкі плаваюць», - піша Барыс Гарэцкі.

Ілюстрацыя @varvashenia

Ілюстрацыя @zirafiki

@bulbash_by: «А Менск зноў плыве. Падумайце 10 разоў, ці трэба вам ехаць на працу».

@ofnobleblood: «А вы заўважылі што лівень пачаўся акурат да выезду на працоўныя месцы? Мы яшчэ разбярэмся, каму гэта выгадна і хто заказчык».

Ілюстрацыя @mc_maxim

@kazz_by: «Газманаў, брыда, вярні ясныя дні, якія ты пакідаеш сабе!»

Iлюстрацыя Бульбаш

@belamova: «Цэнтр Менска затапілі, каб разводзіць там беларускую фарэль і менскіх мідый для Расеі».

@ksrksr: «ЗША падтопліваюць Менск з дапамогай кліматычнай зброі, каб увесці свой флот».

Ілюстрацыя Мая краіна Беларусь

@an_sensei: «То рэкорд па спякоце, то месячная норма ападкаў за шэсць дзён. У Менску нармальнае надвор'е хоць калі-небудзь бывае?»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках