4 траўня 2024, Субота, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дні Індыі ў Менску: танцы, ёга, прысмакі і шмат хны

11

Ужо каля цэнтральнага ўваходу ў парк Горкага пачынае адчувацца прыемны водар і чутная індыйская музыка. Тыя, хто бываў у Індыі, адчуваюць дэжавю, цікаўныя паскараюць крок.

Пасольства Індыі сумесна з Аддзелам культурна-масавых мерапрыемстваў УП «Гарадскія паркі Мінскзялёнбуда» праводзяць 16 жніўня «Фестываль індыйскай культуры ў Беларусі», пішуць «Беларускія навіны».

Ля самога ўваходу усім жадаючым ставяць біндзі - знак праўды, каляровую кропку, якую індыянкі традыцыйна малююць у цэнтры ілба, так званы «трэцяе вока». Раней біндзі насілі толькі замужнія жанчыны, сёння ж «трэцяе вока» можа дазволіць любы жадаючы.

На галоўнай сцэне бесперапынна змяняюць адзін аднаго розныя танцавальныя калектывы. «Падрыхтоўка да мерапрыемства ішла блізу месяца, - распавядае Надзея Ількевіч, вядучая мерапрыемства, сітарыстка. - У падрыхтоўцы ўдзельнічалі розныя менскія калектывы, якія займаюцца, напрыклад, танцамі ў паўднёвай і паўночнай індыйскай традыцыі. Такі фестываль праходзіць кожны год, але першы раз ён праводзіцца ў такім фармаце, у парку. 15 жніўня ў Індыі адзначаецца Дзень незалежнасці, дзяржаўнае свята, таму фестываль прымеркаваны да гэтай даты. Важная частка урачыстасцяў - дэманстрацыя культурнай спадчыны Індыі».

Надзея Ількевіч - першая беларуска, якая распачала граць на сітары. Гэта шматструнны музычны інструмент, які выкарыстоўваецца для выканання індыйскай класічнай музыкі. «Першы сітар я купіла даўно, калі да нас толькі пачалі прыязджаць індыйскія выставы, - распавядае Надзея. - Мне проста стала цікава асвоіць гэты інструмент. А калі стала на ім граць, то высветлілася, што ў нас ёсць шмат людзей, якія захапляюцца індыйскай культурай. Бо гэта адна з найстарэйшых культур у свеце, яна з'явілася задоўга да старажытнагрэцкай, старажытнарымскай і іншых еўрапейскіх культур. І ў беларусаў, мне здаецца, індыйская філасофія прыцягвае тым, што з'яўляецца асновай асноў, у ёй можна адкрыць для сябе шмат новага».

Адначасова з танцамі, музыкай і паказамі традыцыйных нарадаў, у парку праходзяць майстар-класы ў ёзе і аюрведычнай кухні. І сярод беларусаў шмат жадаючых як размяцца, так і навучыцца правільна гатаваць.

«Мы падышлі да месца, дзе вялася медытацыя, але там неяк вельмі ціха нешта расказвалі і мы нічога не зразумелі, - распавялі Даша і Таня, якія прыйшлі на фестываль. - А потым мілыя хлопцы паклікалі нас на ёгу, і яшчэ будзе майстар-клас аюрведычнай кухні, туды мы таксама пойдзем. Індыйская культура вельмі цікавая. І нам яна даволі блізкая, на самай справе. У іх цудоўная філасофія, вельмі спакойная. Іх спакой, ачышчэнне, шчасце - гэта тое, чаго, напэўна, не хапае беларусам, але да чаго мы цягнемся».

Самыя вялікія чэргі, мабыць, сфарміраваліся ў латкоў з індыйскімі прысмакамі і ля столікаў, дзе ўсім жадаючым малявалі на целе ўзоры хной. Тут ужо даводзілася заплаціць - напрыклад, размаляваная рука абыходзіцца прыкладна ў 50 000 рублёў. Але кошты нікога не напалохалі.

«Фестываль нас зацікавіў, але больш за ўсё, вядома, зацікавіў роспіс хной, - прызнаюцца Іра і Паліна, з упрыгожанымі ўзорамі рукамі. - Як толькі зайшлі ў парк, узялі сцяжкі Індыі і адразу пайшлі туды, дзе размалёўваюць цела. Тут вельмі атмасферна, цікава, грае музыка, шмат людзей у нацыянальнай індыйскай адзежы. Узоры нам наносілі нядоўга, хвілін 20 можа быць. Затое зараз яны нам будуць нагадваць пра фэст мінімум два тыдні. Прынамсі, так абяцаюць дзяўчыны, якія іх рабілі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках