1 траўня 2024, Серада, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны просіць вайсковай дапамогі ў ЕЗ і NATO

11
МЗС Украіны просіць вайсковай дапамогі ў ЕЗ і NATO

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін папрасіў у ЕЗ і NATO вайсковай дапамогі ў барацьбе з прарасейскімі сепаратыстамі.

Пра гэта кіраўнік украінскай дыпламатыі заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі Deutschlandfunk ў нядзелю, 17 жніўня, піша Лiга.нет.

«Калі мы атрымаем такую дапамогу, нашым войскам на месцы будзе прасцей дзейнічаць», - матываваў сваю просьбу Клімкін.

Міністр назваў пагрозу расейскага ўварвання вельмі сур'ёзнай: украінскія войскі пастаянна абстрэльваюцца з тэрыторыі сумежнай дзяржавы, не спыняецца падтрымка сепаратыстаў зброяй і баевікамі з Расеі, паведамляе Deutsche Welle.

Тактыку ўкраінскіх войскаў Клімкін уважае «больш чым прапарцыйнай». Жылыя раёны ўкраінскіх гарадоў у Данбасе знішчаюцца артылерыйскім агнём зусім не урадавых войскаў, а сепаратыстаў.

«Часам яны гэта робяць спецыяльна, каб потым абвінаваціць украінскія войскі - свайго роду правакацыя. Часам тэрарыстычныя групоўкі ваююць паміж сабой», - заявіў Клімкін.

Ён таксама адхіліў абвінавачванні ў абстрэле расейскай тэрыторыі ўрадавымі войскамі Украіны.

Ад NATO Клімкін запатрабаваў змены стратэгіі адносінаў з Украінай. Яго краіна мае патрэбу не толькі ў дапамозе для войска, але і ў палітычнай падтрымцы. У той жа час сяброўства Украіны ў NATO на парадку дня пакуль не стаіць, так як у гэтым пытанні ва ўкраінскім грамадстве няма згоды, адзначыў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках