1 траўня 2024, Серада, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калона «Градаў» увайшла ва Украіну з Расеі

19
Калона «Градаў» увайшла ва Украіну з Расеі

Расея надалей пастаўляе артылерыю і цяжкое ўзбраенне тэрарыстам ў Данбас.

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу спікер інфармцэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

У прыватнасці, з ягоных слоў, з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі праз сяло Дзьякава на тэрыторыю Украіны ўвайшла калона вайсковай тэхнікі ў складзе 3 сістэм рэактыўнага залпавага агню «Град».

«Гэтая калона накіравалася ў напрамку пасёлка Ніжні Нагольчык Луганскай вобласці», - удакладніў Лысенка.

Таксама ўкраінскія сілавікі сцвярджаюць, што выявілі проціпяхотную міну, якая была прынятая на ўзбраенне расейскай арміі летась. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры антытэрарыстычнай аперацыі ў нядзелю, 17 жніўня. Паводле паведамлення, украінскія вайсковыя сапёры выявілі і абясшкодзілі, так званую інтэлектуальную проціпяхотную міну, якая была прынятая на ўзбраенне расейскай арміі летась.

«Міна пасля адстрэлу і падзення капсулы страляе ў розныя бакі вельмі тонкімі жаўтлявымі ніткамі пры падзенні якіх на зямлі ствараецца нешта падобнае на павуцінне. Таксама яна мае адчувальныя сейсмічныя датчыкі рэагуючы на рух і колькасць людзей, якія сабраліся або якія праходзяць побач», - гаворыцца ў паведамленні.

Вайсковыя сапёры адзначаюць, што гэты тып супрацьпяхотных мін магчыма абясшкодзіць толькі метадам падрыву на месцы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках