1 траўня 2024, Серада, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На магіле Сцяпана Бандэры ў Мюнхене знеслі крыж

38

Акт вандалізму быў зафіксаваны сёння на Лясных могілках у Мюнхене.

Невядомыя асобы ўчынілі яго на магіле лідэра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбуку» піша консул Украіны Вадзім Касцюк.

«Сёння, 17 жніўня, на Лясных могілак г. Мюнхен выяўлены акт вандалізму, учынены невядомымі асобамі на магіле Сцяпана Бандэры. Разбураныя помнік (вялікі каменны крыж) і пашкоджана сама магіла, магчыма, у выніку спробы, выкапаць труну. Выклікалі крымінальную паліцыю, на могілках, акрамя мяне, знаходзяцца сямейнікі Бандэры, прадстаўнікі ўкраінскай абшчыны. Паводле папярэдняй інфармацыі паліцыі выбуху не было. На магіле Сцяпана Бандэры ўсё кіраўніцтва паліцыі Мюнхена», - напісаў консул.

Інфармацыю пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў Украіны.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках