6 траўня 2024, панядзелак, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Захад да канца не ўсведамляе вайсковую пагрозу, што сыходзіць ад Расеі

15
Турчынаў: Захад да канца не ўсведамляе вайсковую пагрозу, што сыходзіць ад Расеі

Расея спрабуе перакроіць межы дзяржаў.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю BNS у панядзелак старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў, піша ru.delfi.lt.

"Мне здаецца, што менавіта вайсковая пагроза, менавіта тое, што ідзе спроба парушыць усталяваны парадак свету, гэта адчуванне, мне здаецца, яшчэ да канца не ўсведамляе Захад", - сказаў палітык, які ў гэтым годзе некалькі месяцаў выконваў абавязкі прэзідэнта Украіны.

"Усе думаюць, што гэта можна называць лакальным канфліктам, спробамі ўгаварыць, спробамі пераканаць можна змяніць сітуацыю, а ў нас кожны дзень льецца кроў, у нас кожны дзень гінуць украінцы, мы бачым жорсткасць, агрэсію, цынізм расейскага войска", - сказаў Турчынаў.

Ён даў інтэрв'ю BNS у Паланзе, дзе ён удзельнічае ў гадавой сустрэчы старшыняў парламентаў Паўночных і Балтыйскіх краін.

Са слоў Турчынава, Расея спрабуе перакроіць межы дзяржаў, і гэта пагражае бяспецы ўсёй Еўропы.

"Гэта спроба Расеі пасля Другой сусветнай вайны перагледзець межы дзяржаў, гэта спроба разбурыць усе мірныя міжнародныя механізмы, якія створаныя цывілізаванымі краінамі", - сказаў ён.

Фота: AFP

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках