6 траўня 2024, панядзелак, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула да мяжы Украіны 30 «Градаў» і ЗРК «Бук»

16
Расея перакінула да мяжы Украіны 30 «Градаў» і ЗРК «Бук»

Ля мяжы Украіны заўважылі яшчэ адну батальённую тактычную групу, 30 сістэм «Град» і ракетныя комплексы «Бук».

Пра гэта паведаміў на брыфінгу спікер інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе УНІАН.

«Групоўка ўзброеных сіл РФ паблізу дзяржаўнай мяжы Украіны павялічылася на адну батальённую тактычную групу з Екацярынбурга», - сказаў ён.

Лысенка дадаў, што «каля ўкраінскай мяжы з боку РФ зафіксаваны аўтатранспарт, які перавозіў вялікую колькасць кантэйнераў для ракетных комплексаў «Бук».

«У непасрэднай блізкасці ад населенага пункта Гукава Растоўскай вобласці насупраць Свярдлоўска і Чырвонапартызанска Луганскай вобласці было выяўлена каля 30 сістэм «Град», - адзначыў спікер РНБА.

Акрамя таго, як паведамляе Лига.нет, каментуючы інфармацыю аб тым, што ў сувязі з размяшчэннем на тэрыторыі РФ ЗРК і РСЗА Украіна не можа ўжываць авіяцыю ў памежных раёнах, Лысенка сказаў: «Сапраўды, на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі разгорнута вельмі шмат [комплексаў] , у тым ліку «Аса», «Бук» і ўстаноўкі залпавага агню «Град». Там вельмі шмат тэхнікі, і мы ўжо раней паведамлялі, што ўздоўж мяжы цяпер знаходзяцца групоўкі прыкладна 45 тысяч вайскоўцаў. Мы можам выкарыстоўваць авіяцыю, але вельмі асцярожна».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках