5 траўня 2024, Нядзеля, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь «купіць» бензін для Украіны ў Галандыі

15
Беларусь «купіць» бензін для Украіны ў Галандыі

Беларусь закупіць 15 тыс тон галандскіх нафтапрадуктаў і даставіць іх ва Украіну ў жніўні.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Валянцін Вялічка, паведамляе УНІАН.

«Пайшла насустрач наша краіна, каб у Амстэрдаме закупіць нафтапрадукты, паставіць танкерам іх у Вентспілс, потым цыстэрнамі блізу 15 тыс тон бензіну ў гэтым месяцы паставіць ва Украіну», - заявіў Вялічка.

З ягоных слоў, сама Беларусь з'яўляецца значным пастаўшчыком нафтапрадуктаў ва Украіну, забяспечваючы на ўкраінскім рынку блізу 20% бензіну і блізу 60% дызельнага паліва, але цяпер адчувае цяжкасці з забеспячэннем неабходнай колькасці прадукцыі. Ён адзначыў, што Беларусь не мае энергетычнай нафтавай базы і вымушана імпартаваць з Расеі 22 млн тон сыравіны ў год, куды потым павінна прадаваць гатовую прадукцыю. «Нам вельмі складана, паколькі і давалец забірае гатовую прадукцыю ў Расейскую Федэрацыю, і ў нас ёсць кантракты з Украінай», - падкрэсліў Вялічка.

***

Беларусь летась экспартавала 13,56 млн тон нафтапрадуктаў на $10,18 млрд. Пры гэтым Нідэрланды былі найбуйнейшым імпарцёрам і куплялі больш за траціну ўсяго аб'ёму экспарту беларускіх нафтапрадуктаў - на суму больш за $3,3 млрд.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках