28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт бітуму ў ЕЗ вырас у 2500 разоў

47
Экспарт бітуму ў ЕЗ вырас у 2500 разоў

Бітумныя масцікі сталі абсалютнымі лідарамі па тэмпу росту экспарту.

За першыя пяць месяцаў 2014 продажы выраслі ў 2500 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Нацыянальным камітэце статыстыкі.

Экспарт у краіны ЕЗ паводле артыкула «Сумесі бітумныя на аснове прыроднага асфальту, прыроднага бітуму, нафтавага бітуму, мінеральных смол, а таксама вырабаў з мінеральных смол

(напрыклад, бітумныя масцікі, асфальтавыя сумесі для дарожных пакрыццяў)» вырас з $64 тысяч да $178 мільёнаў, што з'яўляецца падставай для ўспамінаў пра асаблівасці экспарту растваральнікаў у першай палове 2012 года.

Табліцу можна павялічыць, клікнуўшы на яе

Найбуйнейшым замежным пакупніком беларускага бітуму стала Вялікая Брытанія. З агульнай колькасці пастаўленых у студзені ў траўні ў ЕЗ 377 тысяч тон у гэтую краіну былі прададзеныя 373 тысячы тон амаль на $176 тысяч. У мінулым годзе беларускі бітум у Вялікую Брытанію наогул не пастаўляўся. Таксама, у параўнанні са студзенем - траўнем 2013 года, выраслі пастаўкі ў Літву (з 39 да 2549 тон) і Польшчу (з 18 да 1100 тон)

Уладальнікам аднаго з найбуйнейшых вытворцаў дарожнага бітуму ў Беларусі «Нафтабітумнага завода» (былой «Вёскі-ЭмульБіт») з сярэдзіны мінулага года з'яўляецца кампанія «Інтэрсэрвіс». Паводле інфармацыі беларускіх СМІ, за гэтым нафтатрэйдэрам, які ў свой час браў удзел у растваральна-разбаўляльных схемах, стаяць наваполацкі бізнэсовец Мікалай Варабей і набліжаны да Лукашэнкі алігарх Аляксандр Шакуцін. Аб цесных сувязях «Інтэрсэрвіса» і Шакуціна кажа той факт, што нафтатрэйдар з канца 2012 года з'яўляецца ўладальнікам кантрольнага пакета ААТ «Амкадор», а Шакуцін узначальвае савет дырэктараў холдынгу «Амкадор».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках