17 траўня 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хімічная зброя з Сірыі знішчаная на борце амэрыканскага судна

3
Хімічная зброя з Сірыі знішчаная на борце амэрыканскага судна

Сірыйская хімічная зброя цалкам знішчаная на борце амэрыканскага судна «Кэйп Рэй» (Cape Ray) у Міжземным моры.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Пэнтагона Джон Кірбі, піша Lenta.ru.

Міністр абароны ЗША Чак Хэйгел павіншаваў капітана і экіпаж судна з заканчэннем «беспрэцэдэнтнай работы для нэйтралізацыі ў моры самых небяспечных хімічных рэчываў з заяўленага сірыйскага арсэнала», распавёў прадстаўнік Пэнтагона. Кіраўнік вайсковага міністэрства, са слоў Кірбі, назваў праведзеную работу важным укладам у глабальную бяспеку, піша РІА «Новости».

Заканчэнне ліквідацыі хімічнай зброі на борце «Кэйпа Рэя» пракамэнтаваў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Ён падзякаваў за ўклад у аперацыю Даніі, Нарвэгіі, Італіі, Фінляндыі, Нямеччыне і Вялікабрытаніі. «І мы шануем дапамогу Расеі ды Кітая», - заявіў ён.

ЗША, як адзначыў Абама, надалей будуць сачыць за тым, як Сірыя выканае свае абавязкі ў знішчэнні вытворчых магутнасцяў для стварэння хімічнай зброі. «Акрамя таго, узнікаюць сур'ёзныя пытанні з нагоды прагалаў і неадпаведнасцяў у заяўцы Сірыі ў АЗХЗ (з нагоды хімічнага арсэнала), і таксама ў сувязі з доўжанымі заявамі аб ужыванні (хімічнай зброі)», - дадаў прэзідэнт ЗША.

Сірыя пры чынным пасярэдніцтве Расеі пагадзілася далучыцца да Канвэнцыі аб забароне хімічнай зброі і цалкам знішчыць свой атрутны арсэнал у верасні 2013 года. На такі крок улады краіны пайшлі праз пагрозу ўдару з боку ЗША. Вашынгтон усклаў на Дамаск адказнасць за ўжыванне зброі масавага знішчэння ў жніўні 2013 года.

Апошняя частка хімічнага арсэнала была вывезеная з Сірыі 23 чэрвеня. 7 ліпеня пачалося яго знішчэнне ў Міжземным моры.

Фота: AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках