9 траўня 2024, Чацвер, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бабруйскам затрымалі «МАЗ» з кантрабанднай гарэлкай з Расеі

2
Пад Бабруйскам затрымалі «МАЗ» з кантрабанднай гарэлкай з Расеі

Супрацоўнікамі фінансавай міліцыі спынена спроба нелегальнага ўвозу ў Беларусь гарэлачнай прадукцыі расейскай вытворчасці.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Партыя гарэлкі вытворчасці Расейскай Федэрацыі ў колькасці 608 бутэлек на агульную суму 30.400.000 рублёў была канфіскаваная работнікамі ўправы Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас правядзення супольных з супрацоўнікамі Бабруйскага РАУС кантрольных мерапрыемстваў для спынення незаконнага абароту спіртаўтрымальнай прадукцыі.

Супрацоўнікамі фінансавай міліцыі пры дапамозе работнікаў ДАІ каля вёскі Савічы Бабруйскага раёна быў спынены грузавы аўтамабіль «МАЗ», якім кіраваў 50-гадовы жыхара Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія. Згодна з пададзенымі суправаджальнымі дакументамі, у фуры перавозіліся піламатэрыялы з Уладзікаўказу ў Бабруйск.

Разам з тым, законнасць перавозкі выклікала падазрэнне, і пры даглядзе прычэпа за дошкамі было выяўлена 608 бутэлек гарэлкі не маркаваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, якая прызначалася для далейшай нелегальнага продажу. За дапушчанае парушэнне правапарушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле часткі 2 артыкула 12.27 КаАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў суме 15 млн рублёў з канфіскацыяй гарэлкі, якая перавозіцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках