9 траўня 2024, Чацвер, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія ўнівермагі правядуць школьныя кірмашы 23 жніўня

5
Менскія ўнівермагі правядуць школьныя кірмашы 23 жніўня

"ГУМ", "ЦУМ Менск" і "Беларусь" арганізуюць 23 жніўня ў сталіцы дэманстрацыю тавараў да школьнага сезона.

Яна пройдзе ў рамках агульнагарадскога кірмашу "Прывітанне, школа-2014!". Пра гэта паведамілі ў галоўнай управе спажывецкага рынку Менгарвыканкама, піша БелТА.

"Супермаркеты пад адкрытым небам" - гэта гандлёвыя аб'екты плошчай каля 500 кв м з заламі самаабслугоўвання і кабінамі для прымеркі. Каля кожнага ўнівермага усталёўваецца подыум, на якім будуць прэзентаваныя мадэлі адзення, абутку і галантарэі для школьнікаў, а таксама арганізаваная канцэртная праграма.

У мерапрыемстве возьмуць удзел вытворцы, гандлёвыя арганізацыі нехарчовай і харчовай сеткі, прадпрыемствы грамадскага харчавання. На кірмашы будуць прэзентаваныя апошнія навінкі прадукцыі і найлепшыя ўзоры для дэманстрацыі, рэкламы і раздробнага продажу: адзенне і абутак дзелавога стылю айчынных вытворцаў, школьна-пісьмовыя тавары і канцылярскія тавары, адукацыйныя і навучальныя тэхналогіі для школьнай творчасці, спартыўны інвентар ды інш.

Для актывізацыі продажаў тавараў для школьнікаў плануецца стымуляваць пакупніцкі попыт рознымі акцыямі, скідкамі, падарункамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках