8 траўня 2024, Серада, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Пуціна: Прыднястроўе стане часткай Расеі

19
Прадстаўнік Пуціна: Прыднястроўе стане часткай Расеі

Расея хоча захапіць Прыднястроўе такім жа чынам, як і Крым.

Пра гэта, адказваючы на пытанне жыхаркі Прыднястроўя, заявіў паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта РФ у акупаваным Крыме Алег Белавенцаў, паведамляе крамлёўскае інфармагенцтва Крымінформ.

"Пытанне ў "дзесятку". Я б сёння далучыў. Але, на жаль, вы бачыце, што сёння адбываецца ва Украіне", - сказаў Белавенцаў. Пры гэтым ён адзначыў, што "мы падзяляем вашую сітуацыю, мы яе разумеем". "Я ўпэўнены, што ў канчатковым выніку вы ўсё роўна будзеце ў Расеі", - падсумаваў Белавенцаў.

Нагадаем, у пачатку жніўня Малдова чарговым разам запатрабавала вывесці з Прыднястроўя расейскіх вайскоўцаў, а Расея ўвяла эмбарга на малдаўскую садавіну пасля таго, як Кішынёў падпісаў пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам.

Фота: argumentiru.com

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках