9 траўня 2024, Чацвер, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эквадор даў прытулак Асанжу

Эквадор даў прытулак Асанжу

Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа пацвердзіў выдачу прытулку заснавальніку сайта WikiLeaks Джуліану Асанжу.

Пра гэта ў сераду, 20 жніўня, паведамляе агенцтва Notimex.

«Сітуацыя з Асанжам можа быць развязаная ўжо заўтра, калі Вялікабрытанія дасць яму пропуск, каб пакінуць краіну», - сказаў Карэа.

Са слоў прэзідэнта Эквадора, Асанжу пастанавілі даць прытулак, бо ўлады ЗША не гарантавалі захаванне закона пры расследаванні ягонай справы. Акрамя таго, як заявіў Карэа, у ЗША ёсць уплывовыя людзі, якія патрабуюць прысудзіць Асанжа да смяротнага пакарання, што парушае правы чалавека, паведамляе «Дождж».

У панядзелак Асанж заявіў, што можа пакінуць амбасаду Эквадора бліжэйшым часам. Адвакат аўстралійца Джэніфэр Робінсан патлумачыла, што ён пакіне тэрыторыю дыпмісіі толькі пасля дасягнення дамоўленасцей з брытанскімі ўладамі што да «надання яму Кітам (сталіца Эквадора) палітычнага прытулку з мэтай ліквідацыі пагрозы выдачы ЗША».

Джуліян Асанж два гады хаваецца ў эквадорскай амбасадзе ў Лондане.

Сайт WikiLeaks апублікаваў архівы ўзброеных сіл ЗША пра войны і Іраку і Афганістане, а таксама дыпламатычную перапіску Дзярждэпартамента ЗША. За абнародаванне гэтых сакрэтных матэрыялаў Асанжу ў ЗША можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках