9 траўня 2024, Чацвер, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкі пагражаюць зладзіць у Маскве 100-тысячны «Майдан»

36
Таджыкі пагражаюць зладзіць у Маскве 100-тысячны «Майдан»

Мітынг за паляпшэнне становішча рабочых на будоўлях і рынках можа прайсці гэтай восенню.

Працоўныя мігранты з Таджыкістана плануюць зладзіць увосень у сталіцы Расеі масавую акцыю пратэсту.

Пра гэта "Дажджу" паведаміў старшыня грамадскага руху "таджыкскія працоўныя мігранты" Карамат Бакоеў.

Паводле ягоных слоў, у сярэдзіне кастрычніка пройдзе з'езд іх грамадскага руху, дзе будзе прынятая канчатковая пастанова пра мітынг. Аднак ён выказаў упэўненасць, што дэлегаты з'езда прагаласуюць за правядзенне акцыі.

"Пастанова фактычна прынятая", - запэўніў Бакоеў. Сярод патрабаванняў руху: вызваленне рабоў, паляпшэнне становішча рабочых на будоўлях і рынках.

Заяўка на ўзгадненне мітынгу ўладам Масквы будзе перададзеная пасля правядзення з'езду. Бакоеў падкрэсліў, што, калі мэрыя зойме канструктыўную пазіцыю, яны плануюць вывесці не больш за сто тысяч чалавек. Пры гэтым ён дадаў, што напраўду можа выйсці значна больш людзей. "Людзі стаміліся", - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках