9 траўня 2024, Чацвер, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

400-гадовы габелен з Нясвіжа рэстаўравалі ў Літве

1
400-гадовы габелен з Нясвіжа рэстаўравалі ў Літве

Мастацкі музей Літвы адрэстаўраваў самы рарытэтны і дарагі габелен Беларусі «Трыюмф Цэзара».

Пра гэта паведамілі БелТА ў амбасадзе Беларусі ў Вільні.

"Работы вяліся з кастрычніка 2013 года. Узрост габелена - больш за 400 гадоў. Склад: воўна і шоўк", - распавялі ў амбасадзе. Габелен быў сплецены брусэльскімі майстрамі ў эпоху Рэнесансу. Ён створаны на ўзор прац італійскага мастака XV стагоддзя Андрэа Мантэньі.

Габелен раней ужо рэсканструявалі. Цяпер пасля свайго чарговага "адраджэння" рэліквія зойме годнае месца ў Тэатральнай зале Нясвіжскага замка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках