8 траўня 2024, Серада, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курды вярнуліся ва ўрад Ірака

Курды вярнуліся ва ўрад Ірака

Міністры ірацкага Курдыстана, якія раней выйшлі з урада прэм'ер-міністра Ірака Нуры Малікі, вярнуліся на свае пасады.

Пра гэта паведаміў высокапастаўлены курдскі чыноўнік. Са слоў Хашыяра Зэбары, ён зноў заняў пасаду міністра замежных спраў у Багдадзе, перадае BBC.

Курдскія прадстаўнікі выйшлі з урада Нуры Малікі ў ліпені, пасля таго як ён абвінаваціў іхні народ у хаванні джыхадысцкіх ваеўнікоў.

Раней у жніўні Нуры Малікі сышоў у адстаўку. Ягонае месца заняў віцэ-маршалак парламэнта Хайдар Абадзі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках