8 траўня 2024, Серада, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяцей менчукоў запрашаюць на курсы беларускай мовы

11

У Менску з'явіліся курсы беларускай мовы для самых маленькіх.

Пра гэта паведаміла рэдакцыі сайта charter97.org адна з каардынатарак праекту Ірына Зіміна.

«Падчас гутарак з маладымі маці выявілася, што ў дзяцей ёсць складанасці пры вывучэнні мовы, а бацькі не могуць дапамагчы, бо самі не вельмі добра валодаюць матэрыялам. Дзяцей у школе вучаць пісаць, але размаўляюць яны зусім дрэнна. Гэта нас натхніла на стварэнне такіх курсаў для дзетак», - кажа яна.

Так, «Цэнтр славянскіх моў і культур» абвяшчае набор у групы па 8-10 чалавек дзяцей 6-10 гадоў. Заняткі будуць праводзіцца двойчы на тыдзень па 2 гадзіны 15 хвілін з перапынкамі.

«Мы спецыяльна распрацоўваем лекцыі, якія бліжэйшым часам ператворацца ў кніжку. На занятках дзеці будуць вывучаць лексіку, граматыку і выпадкі тыповых памылак гаворкі. Таксама яны будуць слухаць аўдыёматэрыялы, знаёміцца з культурай, гісторыяй Беларусі, развучваць танцы, песні, вершы і ладзіць імпрэзы - і ўсё па-беларуску!» - кажа Ірына Зіміна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках