9 траўня 2024, Чацвер, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За вывешванне сцяга Украіны ў Маскве хочуць пакараць блогера з Кіева

15
За вывешванне сцяга Украіны ў Маскве хочуць пакараць блогера з Кіева

Праваахоўныя органы Масквы распачалі крымінальную справу за вывешванне ўкраінскага сцяга на гмаху.

Пра гэта паведамляе прэс-служба маскоўскай паліцыі.

Паводле папярэдніх звестак, да ўсталявання сцяга на вяршыні гмаха на Кацельнічэскай набярэжнай у Маскве, а таксама да размалёўкі зоркі ў колеры ўкраінскага сцяга датычны кіеўскі блогер і руфер Рыгор, вядомы пад нікам mustangwanted8. Цяпер ён і яшчэ трое падазраваных затрыманыя і дастаўлены ў аддзел паліцыі на Таганцы. Ім інкрымінуюць крымінальную справу паводле артыкула "Вандалізм".

Са звестак відавочцаў, альпініст усю ноч перафарбоўваў зорку і рана-раным спусціўся ў двор з даху гмаху на парашуце. Кадры ўдалося зняць аднаму з жыхароў дома.

Са слоў супрацоўніка паліцыі, 20 жніўня былі затрыманыя чацвёра падазраваных - дзве дзяўчыны і двое мужчын. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, сёння ноччу на адным з самых высокіх будынкаў Масквы вывесілі сцяг Украіны і перафарбавалі зорку ў жоўта-сіні колер. Гаворка ідзе пра гмах на Кацельнічэскай набярэжнай расейскай сталіцы, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы. "Там быў вывешаны таксама ўкраінскі сцяг. Пра гэта ў паліцыю паведамілі відавочцы. Цяпер на месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі і МНС. У будынак нікога не пускаюць", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках