8 траўня 2024, Серада, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Скрыпка выступіць на фестывалі «Камянiца»

3
Алег Скрыпка выступіць на фестывалі «Камянiца»

6 верасня пад Менскам пройдзе фолк-фэст «Камяніца».

Сёння арганізатары абвясцілі імя першага ўдзельніка. Гэта Алег Скрыпка, фронтмэн любімага многімі беларусамі ўкраінскага гурта «Воплі Відаплясава». Ён прыедзе з танцавальным DJ-сэтам у стылі world music, піша onliner.by.

«DJ-выступ Алега Скрыпкі на нашым фэсце ў 2011 годзе стаў адным з найлепшых момантаў за ўсю гісторыю «Камяніцы»- з таго часу нас шмат хто прасіў запрасіць яго яшчэ раз. Думаю, што за тры гады ўсе паспелі засумаваць па Алегу, а ён паспеў сабраць у сваю сусветную фолк-калекцыю новыя яскравыя песні для беларускай публікі, так што будзем рады зноў сустрэцца на нашай сцэне», - распавёў каардынатар фестывалю Сяргей Чагрынец.

Алег Скрыпка, у сваю чаргу, застаўся задаволены «Камянiцай» яшчэ з мінулага разу. «Я з задавальненнем прыеду на фестываль. У мінулы раз я быў уражаны і пляцоўкай сярод аўтэнтычных пабудоў, і публікай. Я думаю, што этнічны фестывальны рух цяпер вельмі важны. Ён аб'ядноўвае народ, аб'ядноўвае краіны і дапамагае выбудоўваць гарманічныя міжнародныя стасункі», - кажа музыка.

Імёны астатніх удзельнікаў фэсту і кошты на квіткі абвесцяць на наступным тыдні. Вядома, што акрамя Беларусі і Украіны ў ім возьмуць удзел прадстаўнікі яшчэ трох краін. Гледачоў «Камянiцы» чакае шмат фолк-музыкі, народных забаў, рамёстваў і страў нацыянальнай кухні.

Нагадаем, што арганізатары фестывалю шукаюць фатографаў і мастакоў, якія працуюць у кантэксце нацыянальнай культуры і хочуць паказаць працы шырокай публіцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках