9 траўня 2024, Чацвер, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея скараціла спіс забароненых прадуктаў

28
Расея скараціла спіс забароненых прадуктаў

Расія дазволіла ўвозіць малькоў ласося, насенную бульбу і безлактознае малако.

З-пад эмбарга выведзеныя безлактознае малако, безлактозная малочная прадукцыя, насенне бульбы, цыбуля-сявок, гібрыдная цукровая кукуруза для пасеву і гарох для пасеву, піша BBC.

Пры гэтым, як вынікае з пастановы, спіс забароненых да ўвозу прадуктаў папоўніўся жывой рыбай, за выняткам малькоў ласося і стронгі.

7 жніўня Расея забараніла пастаўкі ялавічыны, свініны, птушкі, сыроў, садавіны і малака з краін Еўразвязу, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвэгіі ў адказ на эканамічныя санкцыі супраць Расеі праз падзеі на Украіне.

Пару дзён таму дабрачынныя арганізацыі ў Расеі звярнуліся да кабінета міністраў з просьбай зняць забарону на пастаўкі ў Расею прадуктаў, якія ўжываюцца ў вырабе харчавання для цяжкахворых людзей.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках