8 траўня 2024, Серада, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ратыфікуе пагадненне з ЕЗ у верасні

3
Украіна ратыфікуе пагадненне з ЕЗ у верасні

Пётр Парашэнка распавёў, калі Кіеў ратыфікуе пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам.

Прэзідэнт Украіны сустрэўся з дэпутатамі фракцыі Бацькаўшчына, з якімі абмеркаваў пытанні ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Пятра Парашэнкі.

"Мы ўсе многае зрабілі, каб пагадненне аб асацыяцыі адбылося. Ва Украіне ўжо няма дыскусіі, варта ці не варта ратыфікаваць гэты важны для нас дакумент", - сказаў прэзідэнт, запэўніўшы, што пагадненне будзе ратыфікаванае ў верасні.

Дэпутаты пагадзіліся, што ў пытанні ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі ім варта дзейнічаць узгоднена з кіраўніком дзяржавы.

Каментуючы вынікі сустрэчы, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Валерый Чалы паведаміў, што "было сказана адназначна, што не будзе прамаруджванняў з ратыфікацыяй пагаднення з Еўрапейскім Звязам, за якое ўкраінскі народ стаяў на Майдане".

Пагадненне аб Асацыяцыі Украіны з ЕЗ ужо ратыфікавалі тры краіны: Румынія, Літва і Латвія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках