8 траўня 2024, Серада, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вучэннях у Расеі адпрацоўваюць сцэнар ядзернай вайны

52
На вучэннях у Расеі адпрацоўваюць сцэнар ядзернай вайны

Армія РФ праводзіць вучэнні ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння (РВСН).

Падчас манеўраў вайскоўцы правераць працаздольнасць сістэмы ў ацэнцы наступстваў прымянення зброі масавага паражэння на тэрыторыі Расеі, а таксама навучаць аператараў пускавых установак міжкантынентальных балістычных ракет, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Для праверкі сістэмы ацэнкі наступстваў ядзернага ўдару прыцягнутыя ўсе падраздзяленні радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны РВСН. Усяго ў вучэннях задзейнічана больш за 1200 вайскоўцаў і блізу 200 адзінак спецыяльнай тэхнікі. У гэты ж час у шэрагах РВСН праходзіць інтэнсіўнае навучанне аператараў пуску міжкантынентальных балістычных ракет.

Праграма прадугледжвае выкананне 300 тысяч пускаў на трэнажорах, якія цалкам ідэнтычныя баявым сістэмам. За 40 дзён кожны вайсковец правядзе блізу адной тысячы пускаў, што павінна забяспечыць поўны аўтаматызм дзеянняў персаналу ў выпадку атрымання каманды аб нанясенні ядзернага ўдару.

Раней Расея заявіла пра старт вайсковых вучэнняў на Курылах і ў памежных з Украінай абласцях.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках