8 траўня 2024, Серада, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугоршчына ўзмоцніць СПА ўстаноўкамі Mistral

Вугоршчына ўзмоцніць СПА ўстаноўкамі Mistral

Вугоршчына падпісала пагадненне з вядучым еўрапейскім распрацоўшчыкам і вытворцам ракетных сістэм MBDA France.

У дакуменце ідзе гаворка аб размяшчэнні і развіцці на тэрыторыі краіны супрацьракетных установак Mistral на перыяд з 2016 да 2018 года. Пагадненне падпісана ў Будапешце 19 жніўня, пра гэта паведамляе вугорскае выданне Politics.hu, якое цытуе «Украінская праўда».

У міністэрстве абароны Вугоршчыны паведамляюць, што французскія супрацьракетныя ўстаноўкі Mistral M2 на тэрыторыі краіны дзейнічаюць з 1997 года.

Цяпер ідзе абнаўленне вайсковага абсталявання тыпу Mistral M3.

Mistral - пераносны зенітна-ракетны комплекс, прызначаны для паразы нізкалятаючых гелікаптэраў і самалётаў праціўніка. Распрацаваны ў Францыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках