9 траўня 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расспажыўнагляд зачыніў найстарэйшы «Макдональдс» у Расеі

42
Расспажыўнагляд зачыніў найстарэйшы «Макдональдс» у Расеі

У Маскве зачыненыя чатыры рэстараны «Макдональдс».

Упраўленне Расспажыўнагляду Масквы правяло праверку некалькіх маскоўскіх рэстаранаў сеткі, у выніку якой прынятая пастанова аб закрыцці чатырох прадпрыемстваў, у тым ліку самага знакамітага - на Пушкінскай плошчы. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.

У паведамленні адзначаецца, што кантрольна-наглядныя мерапрыемствы праводзіліся з адборам узораў сыравіны, харчовых прадуктаў і адходаў з аб'ектаў гаспадарання. У выніку, адзначае ведамства, былі выяўленыя шматлікія парушэнні патрабаванняў санітарнага заканадаўства. Матэрыялы праверак будуць накіраваныя ў судовыя органы, пры гэтым Расспажыўнагляд заявіў, што праверкі сеткі рэстаранаў «Макдональдс» будуць весціся надалей, піша РБК.

Пратаколы аб часовай забароне дзейнасці складзеныя ў дачыненні да рэстаранаў «Макдональдс», размешчаных па наступных адрасах: Свабодны праспект, д. 35; вуліца В. Бронная, д. 29; Праспект Міра, д. 97; Манежная плошча, д. 1. Па адрасе: В. Бронная, д. 29 размешчаны «Макдональдс», які больш вядомы як «Макдональдс» на Пушкінскай плошчы». Ён з'яўляецца найстарэйшым рэстаранам сеткі ў Расеі, так як быў адкрыты яшчэ да распаду СССР - 31 студзеня 1990 г.

Спецыялісты Расспажыўнагляду распачалі адміністрацыйныя справы паводле некалькіх артыкулаў КоАП РФ: артыкуле 6.6 - парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да арганізацыі харчавання насельніцтва, артыкуле 8.2 - невыкананне экалагічных і санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання, рэчывамі, што разбураюць азонавы пласт, ці іншымі небяспечнымі рэчывамі і частцы 1 артыкула 14.43 - парушэнне вытворцам, выканаўцам, прадаўцом, асобай, якая выконвае функцыі замежнага вытворцы, патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў.

Прадстаўніца Расспажыўнагляду не падала РБК дадатковага каментара, спаслаўшыся на прэс-рэліз на сайце службы.

У сетцы «Макдональдс» агенцтву РБК пацвердзілі факт атрымання 20 жніўня прэтэнзій з боку Расспажыўнагляду. Са слоў мэнэджара сувязяў з грамадскасцю «Макдональдс у Расеі» Ніны Прасолавай, цяпер у кампаніі вывучаюць сутнасць пададзеных прэтэнзій. Пастанова аб закрыцці рэстаранаў у Маскве была прынятая сёння ж.

«Мы вывучаем сутнасць пададзеных прэтэнзій для вызначэння дзеянняў, неабходных для хутчэйшага адкрыцця рэстаранаў для наведвальнікаў. Галоўны прыярытэт «Макдональдс» - надаванне якаснай і бяспечнай прадукцыі. Мы будзем надалей клапаціцца пра нашых супрацоўнікаў і рабіць усё магчымае для працягу паспяховай дзейнасці нашай кампаніі ў Расеі», - гаворыцца ў паведамленні кампаніі на яе сайце.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках