9 траўня 2024, Чацвер, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ і «Слован» згулялі ўнічыю (Відэа)

15

Барысаўскі клуб забіў мяч у гасцявым матчы Лігі чэмпіёнаў, але перамагчы не здолеў.

Першы тайм сустрэчы ў Браціславе скончыўся з лікам 1:0 на карысць барысаўскага клуба. Сяргей Крывец аддаў перадачу з фланга, але замкнуў яе не Віталь Радзівонаў, а абаронца «Слована». У другім тайме гулец славацкага клуба Вітэк забіў мяч у браму беларусаў.

Склады каманд

«Слован»: Перніш, Чыкаш, Яблонскі, Гарасіта, Гудак, Грэндзель, Жоўчак (к), Мілінковіч, Штефанік, Сума, Форжт.

БАТЭ: Чэрнік, Хагуш, Філіпенка, Младзенавіч, Палякоў, Ліхтаровіч (к), А.Валадзько, Крывец, Аляхновіч, Гардзяйчук, Радзівонаў.

Матч у адказ адбудзецца 26 жніўня на «Барысаў-Арэне».

Анімацыя tribuna.com:

0:1 - 44, аўтагол Яблонскі

1:1 - 80, Вітэк

Незалічаны гол «Слована»

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках