3 траўня 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Westinghouse: ЕЗ павінен скончыць з ядзернай залежнасцю ад Расеі

3
Westinghouse: ЕЗ павінен скончыць з ядзернай залежнасцю ад Расеі

Найбуйнейшы ў свеце пастаўнік паліва для АЭС заклікае ЕЗ да ўвядзення новых правілаў канкурэнцыі.

Яны павінны пакласці канец залежнасці Усходняй Еўропы ад паставак ядзернай сыравіны з Расеі, піша The Financial Times (пераклад - Инопресса.ру).

Кампанія ўдакладніла, што занепакоенасць у яе выклікае галоўным чынам той факт, што "многія рэактары ва Усходняй Еўропе цалкам залежаць ад камплектаў паліўных стрыжняў з Расеі, якія вырабляюцца на спецзамову". Сярод асабліва уразлівых краін названы Вугоршчына, Славакія, Балгарыя і Чэхія, а таксама - у меншай ступені - Фінляндыя. Устаноўленыя на іх тэрыторыі вода-вадзяныя энэргетычныя рэактары (ВВЭР) працуюць толькі на элементах расейскай кампаніі ТВЭЛ, гаворыцца ў артыкуле.

Сутнасць прапановы Westinghouse зводзіцца да таго, каб прымусіць ўсходнееўрапейскія энэргетычныя кампаніі дыверсіфікаваць свае крыніцы забеспячэння. Са слоў віцэ-прэзідэнта і галоўнага стратэга кампаніі Майкла Кірста, такое абавязанне было ў 2000 годзе накладзена на Францыю. Акрамя таго, Westinghouse папрасіла Еўракамісію праверыць, ці няма ў дзеяннях расейскіх пастаўнікоў " дэмпінгу, што перашкаджае свабоднай канкурэнцыі" і ці не вядуць яны гандаль сабе ў страту дзеля захавання лідэрства ў гэтай галіне.

Пакуль што гэтае пытанне не выйшаў за рамкі папярэдніх абмеркаванняў, паколькі "паўнавартаснае расследаванне запатрабавала б правядзення рэйдаў на расейскіх прамысловых аб'ектах, а гэта не магчыма". Аўтар артыкула адзначае, што да 2007 Westinghouse таксама вырабляла паліўныя элементы для рэактараў тыпу ВВЭР-440, але не вытрымала канкурэнцыі з расейскімі прадпрыемствамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках