4 траўня 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйное ДТЗ у Егіпце: сутыкнуліся два аўтобусы

3

Два рэйсавых аўтобусы сутыкнуліся ўночы на 22 жніўня, на пустой трасе на поўдні Сінайскага паўвострава ў Егіпце.

Адзін з аўтобусаў перакуліўся. Паводле звестак Reuters, 33 чалавекі загінулі, амаль 40 пацярпелі. Сярод ахвяраў былі расейцы. Палестынскае агенцтва Maan паведамляе аб 35 ахвярах, удакладняе NEWSru Israel.

NDTV удакладняе, што адзін з аўтобусаў ехаў з курортнага Шарм-эш-Шэйха, другі - з правінцыі ў дэльце Ніла. Міністр аховы здароўя Махамед Лашын заявіў, што сярод ахвяр аварыі былі расейскія, еменскія і саудаўскія грамадзяне. Параненых даставілі ў дзве мясцовыя лякарні, разбор пашкоджаных абломкаў доўжыцца, і колькасць ахвяр можа ўзрасці, піша NEWSru.com.

Eturbonews сцвярджае, што загінулыя замежнікі былі ня расейцамі, а украінцамі.

Крыніца радыёстанцыі "Гаворыць Масква", блізкая да расейскага консульства ў Егіпце, не пацвярджае звесткі аб загінулых расейцах. "Было падазрэнне, што там быў адзін наш грамадзянін, але паліцэйскія сказалі, што, хутчэй за ўсё, гэта ўкраінец", - растлумачыў ён. Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася, калі кіроўца аднаго з аўтобусаў заснуў за стырном.

Гэта адная з найбуйнейшых аўтамабільных аварый у Егіпце за апошні час. На месцы ДТЗ працавалі 30 машын хуткай дапамогі, для асабістага ўдзелу ў выратавальнай аперацыі таксама прыбылі губернатар правінцыі Паўднёвы Сінай і кіраўнік Управы бяспекі правінцыі.

Егіпецкія дарогі, як аўтамабільныя, так і жалезныя, адрозніваюцца нізкім узроўнем бяспекі, і егіпцяне даўно абураюцца тым, што ўрады, якія змянялі адзін аднаго не здолелі развязаць праблему.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках