4 траўня 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: «Хутка ў Курапаты патрапіш толькі на гелікоптэры»

5
Гары Паганяйла: «Хутка ў Курапаты патрапіш толькі на гелікоптэры»

Улады пдалей «сціскаюць» тэрыторыю ахоўнай зоны Курапатаў.

Судовая калегія Менскага гарадскога суда не задаволіла касацыйную скаргу грамадскай арганізацыі «Хрысціянская злучнасць Курапаты» на пастанову суда Цэнтральнага раёна Менска, перадае «Радыё Свабода».

Суд Цэнтральнага раёна не задаволіў пазоў арганізацыі да Генпракуратуры. Актывісты дамагаліся, каб суд абавязаў Генпракуратуру прыняць захады для выканання яе пастановы, якая патрабуе ад забудоўнікаў забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» зруйнаваць чатыры дамы, пабудаваныя ў ахоўнай зоне мемарыяльнага комплексу «Курапаты».

Суддзя Цэнтральнага раёна Іван Майсейчык адмовіў у задавальненні пазову 27 чэрвеня 2014 года.

Актывісты звярнуліся ў Менскі гарсуд з просьбай скасаваць пастанову і накіраваць справу на новы разгляд.

Падчас папярэдняга пасяджэння 7 жніўня, калегія Менскага гарсуда выслухала аргументы заяўнікаў, сярод якіх вядомыя грамадскія актывісты Марат Гаравы, Гары Паганяйла ды іншыя. Яны дакументальна пацвердзілі, што Генпракуратура не зрабіла захадаў для выканання сваіх жа патрабаванняў – руйнавання будынкаў «Бульбаш-хола» ў ахоўнай зоне мемарыяла.

Суд адклаў разгляд да 21 жніўня, каб выслухаць прадстаўнікоў Менскага аблвыканкама, Міністэрства культуры і іншых арганізацый, якія на паседжанне не з’явіліся.

Падчас судовага слухання 21 жніўня прадстаўнікі Менаблвыканкама і Мінкульта прызналі факт незаконнага будаўніцтва ў ахоўнай зоне мемарыяла «Курапаты». Яны не здолелі патлумачыць чаму дамы не былі зруйнаваныя, а вінаватыя ў незаконных дзеяннях не былі пакараныя. Аднак калегія Менскага гарсуда адмовіла заяўнікам у задавальненні касацыйнай скаргі. Адзін з заяўнікаў Гаравы пастанову суда пракаментаваў так:

«Дзяржава ў асобе Менскага гарсуда прадэманстравала, што не збіраецца абараняць Курапаты. Пры нашай паўнавартаснай аргументацыі суд звёў справу ў працэдурныя пытанні. Гэта сведчыць аб жаданні знішчыць ахоўныя зоны і самі Курапаты. Гэта таксама паказвае, што права на правасуддзе мы не маем».

Праваабаронца і юрыст Гары Паганяйла назваў гэтую пастанову незаконнай, агульнай і палітычна матываванай:

«Такім чынам тэрыторыю ахоўнай зоны Курапатаў будуць сціскаць да такой ступені, што да яе можна будзе дабрацца толькі на гелікоптэры. Улада разумее, што гэта знак усіх беларусаў, якія маюць гонар і годнасць, што гэта сцяг апазіцыі. Там ляжаць нашыя продкі, расстраляных той таталітарнай сістэмай, якая доўжыцца і цяпер, таму чакаць законнай пастановы ў гэтых умовах немагчыма».

Заяўнікі кажуць, што не будуць абскарджваць гэтую пастанову ў вышэйшых інстанцыях, але ў абарону мемарыяла рыхтуюць новы пазоў да Міністэрства культуры і іншых дзяржструктур.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках