4 траўня 2024, Субота, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Твітэр» заблакаваў рахунак дэпутата Дзярждумы Мілонава

16
«Твітэр» заблакаваў рахунак дэпутата Дзярждумы Мілонава

Адміністрацыя Twitter заблакавала старонку скандальнага пецярбургскага дэпутата Віталя Мілонава, вядомага далёка за межамі РФ.

Раніцай 22 жніўня на старонцы дэпутата з'явілася паведамленне, што "дзеянне ўліковага запісу прыпыненае".

Як патлумачыў "Фонтанке.ру" сам парламентарый, ягоная старонка была заблакаваная пасля спрэчкі, што адбылася напярэдадні, з нейкім амерыканскім журналістам.

"Я напісаў, што амерыканцы павінны сыходзіць з Наваросіі, інакш да сябе дадому ў пекла вернуцца ў выглядзе грузу 200", - падзяліўся дэпутат.

Прэс-служба сэрвісу мікраблогаў, згодна з дзейнай карпаратыўнай палітыкай, ніколі публічна не каментуе і не тлумачыць падрабязнасці, звязаныя з абмежаваннем доступу да індывідуальных старонак карыстальнікаў, нагадвае TJournal.

Аднак ў пошуку "Яндэкса" ў блогах можна знайсці копіі апошніх твітаў дэпутата, што захаваліся. Большая частка паведамленняў, напісаных незадоўга да блакавання, звернутая да галоўнага рэдактара выдання Global Voices Кевіна Ратроку (KevinRothrock), які спецыялізуецца на асвятленні падзей у Расеі ў цэлым і ў Рунэце у прыватнасці, піша NEWSru.com.

У твітэры Мілонаў просіць Ратрока "прыбраць сваіх свіней і падонкаў з Наваросіі", пагражаючы, што ў адваротным выпадку "паедуць 200-е амерыкосы на сваю радзіму-пекла".

Сам Ратрок напісаў, што не ведае, чаму Віталь Мілон мог быць заблакаваным.

Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце Twitter, сацсетка блакуе старонкі карыстальнікаў у тым выпадку, калі яны парушаюць правілы карыстання сэрвісам. Акрамя таго, дзеянне ўліковага запісу можа быць прыпынена для расследавання пры падазрэнні на яе ўзлом або кампраметацыю.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках