4 траўня 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор Шумілінскага раёна спёкся на хабары

15
Пракурор Шумілінскага раёна спёкся на хабары

Пры атрыманні хабару затрыманы пракурор Шумілінскага раёна і ягоны намеснік.

Пра гэта паведамляе прэс-служба КДБ.

«У выніку правядзення комплексу мерапрыемстваў для спынення злачынстваў карупцыйнай накіраванасці супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры атрыманні хабару затрыманы з доказамі злачынства пракурор Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці і ягоны намеснік.

Паслугі, што выконваліся для зацікаўленых камерцыйных структур для падрыхтоўкі пракуратурай і падачы ў абласны эканамічны суд пазову і падтрымання пазоўных патрабаванняў, работнікі пракуратуры ацанілі ў 32 млн беларускіх рублёў. Грашовыя сродкі на суму больш за 23 млн беларускіх рублёў былі атрыманыя імі ў якасці хабару ў некалькі этапаў.

Пры атрыманні чарговай часткі незаконнага грашовага ўзнагароджання службовыя асобы былі затрыманыя супрацоўнікамі Камітэта», - гаворыцца ў паведамленні.

У дачыненні да карумпаваных чыноўнікаў старшынём КДБ Рэспублікі Беларусь распачатая крымінальная справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.14 і ч.3 арт.430 (атрыманне хабару службовымі асобамі, якія займаюць адказнае становішча, з папярэдняй змовай) КК Рэспублікі Беларусь.

Праводзяцца патрэбныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні. Да падазраваных ужытая мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках