4 траўня 2024, Субота, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крадзяжы ровараў у Менску выраслі на 50%

3
Крадзяжы ровараў у Менску выраслі на 50%

Толькі за сем месяцаў гэтага года ў Менску зарэгістравана 559 такіх злачынстваў.

Гэта на 50% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва ўправе прафілактыкі і аховы правапарадку (УАПП) ГУУС Менгарвыканкама.

Крадзяжы ровараў адбываюцца, галоўным чынам, праз тое, што гараджане не заўсёды ўважліва ставяцца да сваёй маёмасці. Пакінуты на ноч каля дзвярэй сваёй кватэры або на лесвічнай пляцоўцы ровар - практычна ідэальныя вырункі для злачынцы. Так, у 70% выпадках ровары былі выкрадзеныя з пад'ездаў і тамбураў шматкватэрных жылых дамоў. Паводле статыстыкі, у Менску часцей за ўсё ровары выкрадалі ўдзень буднымі днямі.

У мэтах захаванасці двухколавых транспартных сродкаў, у ЎАПП ГУУС раяць не пакідаць ровары без нагляду, а таксама не захоўваць іх у пад'ездах і на лесвічных пляцоўках.

Падчас велашпацыру не варта пакідаць сваю маёмасць неабароненай нават на кароткі час.

- Найлепей замыкаць ровар, нават калі адлучаешся ненадоўга, - кажа намеснік начальніка ЎАПП ГУУС падпалкоўнік міліцыі Сяргей Лосіч. - Цяпер велазамкі можна купіць у кожнай велакраме ці на рынку. Асартымент дазваляе выбраць сабе замок у залежнасці ад матэрыялу, спосабу мацавання і нават колеру або формы. Заходзячы ў краму ці кавярню, старайцеся, каб ровар быў у полі зроку. Нядрэнна звярнуць увагу - магчыма, недалёка ёсць камера відэаназірання. Тады лепш пакінуць ровар у поле яе агляду.

Акрамя таго, у ЎАПП ГУУС звярнулі ўвагу на магчымасць маркавання ровараў (нанясенне адмысловым спосабам на дэталі пэўных знакаў). Гэта мера, па-першае, можа спрыяць пошуку выкрадзенага ровара і хутчэйшага яго вяртання законнаму ўладальніку. Па-другое, злачынцы, як правіла, не выкрадаюць прамаркаваныя ровары, бо затым іх практычна немагчыма збыць. Акрамя таго, звесткі аб прамаркаваным ровары перадаюцца ў базу МУС. Пры гэтым кошт маркавання цалкам даступны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках