4 траўня 2024, Субота, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскіх памежнікаў адціснулі ад «канвою Пуціна» расейскія жаўнеры

25
Украінскіх памежнікаў адціснулі ад «канвою Пуціна» расейскія жаўнеры

Уваходжанне калоны КамАЗаў ва Украіну з РФ - правакацыя.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, спасылаючыся на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў", піша Цензор НЕТ.

«Гаворка ідзе пра 34 грузавікі з калоны, дагледжаных украінскімі памежнікамі і мытнікамі раней. Аднак для ўваходжання іх на тэрыторыю Украіны патрэбен быў дазвол украінскага боку пасля таго, як Чырвоны Крыж забяспечыў бы іх суправаджэнне», - паведаміў ён.

Паводле ягоных слоў, украінскія памежнікі, якія праводзілі дагляд калоны на тэрыторыі расейскага пункта пропуску, былі адціснутыя расейскімі вайскоўцамі, пасля чаго калона пачала рух і цяпер едзе па ўкраінскай тэрыторыі без суправаджэння прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа.

«Такім чынам, Масква ўжо не хаваючыся прадаўжае правакацыю пад назвай «гуманітарная дапамога жыхарам Данбаса». Уваходжанне расейскай калоны на тэрыторыю Украіны без дазволу ўкраінскіх уладаў і без суправаджэння грузу прадстаўнікамі міжнародных арганізацый - гэта найгрубейшае парушэнне з боку Расеі ўсіх мажлівых нормаў міжнароднага права што да вызначэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы», - напісаў Тымчук і дадаў, што ўсе кіроўцы аўтамабіляў - выключна грамадзяне РФ, усе маюць расейскія пашпарты для выезду за мяжу старога ўзору.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках