4 траўня 2024, Субота, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі ва Украіну накіроўваюцца яшчэ 90 грузавікоў

14
З Расеі ва Украіну накіроўваюцца яшчэ 90 грузавікоў

Украінскіх памежнікаў да іх не дапусцілі.

Адказнасць за бяспечнае прасоўванне калоны з гуманітарнай дапамогай па часова некантраляванай сіламі Украіны тэрыторыі Данбаса цалкам ляжыць на Расеі. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу вяшчальнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

«Падкрэсліваем, што адказнасць за бяспечны рух расейскай калоны па тэрыторыі, якая часова не кантралюецца ўкраінскімі сіламі, ляжыць выключна на Расейскай Федэрацыі, - адзначыў ён. - Як толькі што стала вядома, у бок украінскай мяжы пачалі рух яшчэ 90 грузавікоў, да якіх расейскай стараной не былі дапушчаныя ні ўкраінскія памежнікі, ні мытнікі, ні прадстаўнікі Чырвонага Крыжа».

Раней, пасля заявы МЗС РФ аб тым, што калоны з «гуманітарнай дапамогай» з Расеі ўвойдуць на тэрыторыю Украіны без дазволу ўкраінскай стараны, 34 КамАЗы пераехалі мяжу. Прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа ў самаходах няма.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках