3 траўня 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь павялічыць экспарт шышак у Расею

20
Беларусь павялічыць экспарт шышак у Расею

Беларускія лясгасы плануюць у гэтым годзе істотна павялічыць экспарт насення хвоі ў Расею.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу ў прэс-службе міністэрстве лясной гаспадаркі.

"Калі ў 2013 годзе ў Расею было рэалізавана 240 кг насення хвоі, то ў першым паўгоддзі гэтага года - ужо 196 кг", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Там падкрэслілі, што паказнікі 2014 могуць істотна перасягнуць леташні ўзровень. "У рэспубліцы створана сталая лесанасенная база, якая ўключае 1,4 тысячы гектараў элітных насаджэнняў, 3,5 тысячы найлепшых дрэў, якія адбіраюцца для мэтаў насенняводства і далейшай селекцыі, 1,8 тысяч гектараў лесанасенных плантацый", - адзначылі ў Мінлясгасе. "Гэта дае магчымасць не толькі забяспечыць Беларусь пасяўным матэрыялам, патрэбным для якаснага ўзнаўлення лясоў у аб'ёме трохгадовай патрэбы, але і часткова рэалізаваць яго на экспарт", - падкрэслілі там.

Раней міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч заявіў, што Беларусь гатовая істотна дапамагчы Расеі ў насаджэнні лясоў і правядзенні лесааднаўленчых працэсаў. "Стаіць задача наладзіць кантакты ў гэтым кірунку, якія раней шмат у чым былі ўпушчаныя", - сказаў кіраўнік Мінлясгаса.

Усяго за першае паўгоддзе 2014 прадпрыемствамі Мінлясгаса было экспартавана лесапрадукцыі і паслуг на $90 млн, экспарт у параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года вырас на 38,6%. Станоўчае сальда склала $86,9 млн. Прадукцыя прадпрыемстваў Мінлясгаса экспартуецца ў 27 краін. У структуры экспарту прадпрыемстваў Мінлясгаса балансавая драўніна займае каля 50%.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках