3 траўня 2024, Пятніца, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер з-пад Менска: Беларускі кавун будзе пародыяй на Херсонскі

33
Фермер з-пад Менска: Беларускі кавун будзе пародыяй на Херсонскі

У пералік прадуктаў пад імпартазамяшчэнне беларускі дыктатар прапануе ўвесці бахчавыя культуры - кавуны і дыні.

Напярэдадні беларускае тэлебачанне нават паказала сюжэт, як Лукашэнка «паспяхова культывуе» пакуль яшчэ рэдкі для Беларусі прадукт і такім чынам паказвае іншым прыклад для пераймання. Ці могуць беларускія кавуны замяніць знакамітыя астраханскія або херсонскія гатункі, а дыні - узбекскія або туркменскія? Такім пытаннем задаецца «Радыё Свабода».

Сваё меркаванне выказвае вядомы фермер з Менскай вобласці Уладзімір Матусевіч, які вырошчвае самую разнастайную гародніну.

«У сучасным клімаце можна вырасціць ўсё. Але якасць такога прадукту будзе зусім іншая - яму проста не будзе хапаць сонца. Хоць цяпер такая біятэхналогія, што можна рабіць што заўгодна. Але гэта ўжо будзе, як кажуць, эрзац. Калі ўжо ёсць класіка, каб было смачна, то дыня павінна быць туркменская, а кавун - як мінімум з Кахоўкі. Тое, што Лукашэнка ўжо разлічыў, колькі тон можна збіраць, якой будзе ўраджайнасць, колькі зямлі можна аддаць - гэта проста смех. Тое, што ён збіраецца ўсё замяніць - танкі, ракеты таксама хоча кляпаць ў Беларусі - ужо падобна на тое, што адбываецца з «імпартазамяшчэннем» у Паўночнай Карэі. Дарэчы, падобна таму, як у свой час Хрушчоў насіўся з кукурузай», - заявіў фермер.

«Усяму ёсць разумная мяжа. Вядома, можна вырасціць тыя ж кавуны, ёсць адмысловыя гатункі, але смак будзе зусім не той. Зусім не такім будзе кавун, які вырас на астраханскай зямлі ці дзе на поўдні Украіны, Херсонскі. А так, зразумела, растуць яны і ў Беларусі. Ёсць галандскае насенне, якое дае добры ўраджай. Сёлета мы з сынам таксама хацелі паспрабаваць, але ў нас не атрымалася, не атрымалася добрай расады. Г.зн. купілі і нават планавалі заняцца. Але сэнсу папросту няма, таму што гэта будзе не кавун, а пародыя на яго. Апошнім часам шмат за што пачалі брацца, ведаю тых, хто ў Віцебскім раёне займаецца вінаградарства амаль у прамысловых маштабах, і кажуць, што хутка нават пачнуць гнаць свой каньяк. Але гэта не той каньяк будзе, і не той кавун», - дадаў ён.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках