4 траўня 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для вырошчвання кавуноў у Беларусі выдзеляць 600 гектараў

63
Для вырошчвання кавуноў у Беларусі выдзеляць 600 гектараў

У кожнай вобласці на вырошчванне бахчавых выдзеляць не менш за 100 гектараў.

Прэм'ер-міністр даручыў правесці ўборку плодаагароднінных культур паводле тэрмінаў даспявання да 20 кастрычніка, бульбу - да 20 верасня, паведамляе БелаПАН.

З удзелам Міністэрства гандлю, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў да 15 лістапада павінна быць праведзеная закладка прадуктаў раслінаводства ў стабілізацыйныя фонды (запасы) харчовых тавараў на міжсезонны перыяд 2014/2015 года ў аб'ёмах, даведзеных урадам ва ўстаноўленым парадку. Распараджэннем даведзены таксама тэрміны пастаўкі збожжавых і зернебабовых культур пад поўную патрэбу арганізацый, якія вырабляюць крупяныя вырабы - да 10 кастрычніка.

Прэм'ер-міністр распарадзіўся арганізаваць працу максімальных паставак на экспарт плодаагародніннай прадукцыі, а таксама бульбы ў аб'ёмах 1 млн тон (з улікам пастаўкі ад насельніцтва).

Да 1 студзеня 2015 года ў кожнай вобласці павінна быць падабрана не менш за 100 гектараў зямельных участкаў для вырошчвання бахчавых культур (кавуноў, дыняў).

Фота: alisaphotos.ru

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках