3 траўня 2024, Пятніца, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іх норавы: Басейн для Міхаіла Захарава ў «Чыжоўцы-Арэне» (Фота)

73

Басейн і саўну для галоўнага трэнера хакейнага клуба «Юнацтва-Менск» аформілі эксклюзіўна.

Фатаграфіямі падзяліўся з рэдакцыяй charter97.org наш чытач.

«Так выглядае басейн Міхаіла Міхайлавіча Захарава ў «Чыжоўцы-Арэне», - паведамляе сведка.

«Калі не здагадаліся хто на карціне, то пасярэдзіне ягоная дачка Крысціна, злева ў куце былая палюбоўніца Іна, справа - на ўзгорак цяперашняя палюбоўніца і ў сумяшчальніцтве маркетолаг хакейнага клуба «Юнацтва-Менск» Марына», - раскрывае сакрэты эксклюзіўнага афармлення басейна чытач Хартыі.

«У раздзявалках і ў трэнерскіх ў Чыжоўцы італьянская плітка і рамонтаў на мільярды. Ну без гэтага галоўны трэнер не настроіцца на гульню і ўсё гэта за нашы бюджэтныя бабкі ў год ашчаднасці», - адзначае сведка.

Галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў вядомы сваім асаблівым стаўленнем да «прыгожых» рэчаў і раскошы. Некалькі гадоў таму адзін з «Бэнтлі», якія належаў блізкаму сябру Аляксандра Лукашэнкі, трапіў у аварыю ў цэнтры Менска. Як сцвярджалі відавочцы, набліжаны Лукашэнкі і былы трэнер зборнай Беларусі ў хакеі быў п'яны. Спачатку ўсю віну на сябе ўзяла сяброўка трэнера Марына (на фота), але пазней Захараў прызнаўся, што асабіста кіраваў дарагім аўтамабілем.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках