РНБА Украіны пацвердзіў напад войска Расеі
13- 25.08.2014, 14:03
- 29,518
10 танкаў, 2 БМП і 2 «Уралы» парушылі дзяржаўную мяжу Украіны
На працягу 24 жніўня назіралася параўнальнае зацішша ў абстрэлаў з боку РФ. Аднак сёння раніцай была зафіксаваная спроба расейскіх вайскоўцаў пад выглядам данбаскіх ваеўнікоў арганізаваць новы раён збройнага супрацьстаяння на поўдні Данецкай вобласці.
Як паведаміў сёння ў часе брыфінгу ў Кіеве прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага Цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, а 05:20 раніцы каля населеных пунктаў Шчарбак і Новаазоўск мяшаная калона бранятэхнікі ў складзе 10 танкаў, 2 БМП і 2 «Уралаў» парушыла дзяржаўную мяжу Украіны, паведамляе Цензор.нет.
Памежнікі ўступілі ў бой і выклікалі падмацаунак.
Прасоўванне асноўнай часткі варожай тэхнікі спыненае агнём на мяжы Шчарбак-Маркіна. Цяпер траса Новаазоўск-Марыупаль знаходзіцца пад кантролем сіл АТА. З тэрыторыі Расейскай Федэрацыі вядзецца абстрэл у кірунку Новаазоўска.