Пад Беластокам прайшоў фестываль беларускай ідэнтычнасці «Трыялог»
- 25.08.2014, 16:08
- 4,120
У польскіх Крынках сабраўся бамонд авангарду з Беларусі, Украіны і Польшчы.
Музыкаў, якія адыгралі на «Трыялозе», ня пасаромеўся б ніводзін еўрапейскі фестываль авангарднай музыкі, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org). Выступіў беларускі гурт «Порт Манэ», Томаш Будзіньскі, украінец Юрый Андруховіч, Яцашек, Мікалай Траска і гурт Карбіда. На мяжу Беларусі і Польшчы перанёсся цэнтр свету.
У мінулыя выходныя за 40 км ад Беластока прайшла штогадовая ўнікальная імпрэза: «Трыялог» - цыкл дыскусій, тэатральных выстаў і канцэртаў, прысвечаных беларускай ідэнтычнасці. Яго заснаваў Сакрат Яновіч, вядомы беларускі пісьменнік, які жыў і пісаў у памежных Крынках. З моманту ягонай смерці ў 2013 годзе «Трыялогам» займаецца вядомы мастак Леон Тарасевіч.
За сцэнай грукаталі трактары, што вярталіся з палёў, беларускія музыкі граюць сумесь эмбіента і джаза, а са сцэны чытаюць вершы-партрэты гарадоў захаду і ўсходу: Лондана, Ужгарада, Львова, Масквы і Варшавы.
Фота: Grzegorz Dąbrowski