30 красавiка 2024, aўторак, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяса і птушка падаражэлі на 30% з пачатку года

7
Мяса і птушка падаражэлі на 30% з пачатку года

Белстат канстатуе павелічэнне коштаў у ліпені на харчовыя тавары ў параўнанні са снежнем на 14,8%.

Больш за ўсё з пачатку года падаражэлі бульба, мяса і птушка, а таксама кілбасныя вырабы і цукар, піша БДГ.

У ліпені гэтага года ў параўнанні з чэрвенем кошты харчовых тавараў павялічыліся на 0,9%, у параўнанні з ліпенем 2013 - на 21%.

Больш за ўсё з прадуктаў харчавання з пачатку года падаражэлі бульба - на 47,7%, мяса і птушка - на 30,8%, тытунёвыя вырабы - на 20,4%, алкагольныя напоі - на 18,7%, кілбасныя вырабы і вяндліна - на 17,3%, цукар - на 17,3%.

Кошт малака і малочных прадуктаў з пачатку года вырас на 7,5%, масла - на 9%, хлеба і хлебабулачных вырабаў - на 1,8%, макаронных вырабаў - на 12,4%, сыроў - на 12,9% , круп і бабовых - на 9,3%, садавіны - на 10,8%.

Знізіліся кошты ў параўнанні з пачаткам года толькі на гародніну - на 28,5%.

Сярэдні кошт за 1 кг ялавічыны (акрамя бескасцёвага мяса) у рэспубліцы ў ліпені склаў Br63,811 тысячы, свініны (акрамя бескасцёвага мяса) - Br69,551 тысяч, курэй - Br31,870 тысяч, вараную кілбасу вышэйшага гатунку - Br54, 972 тысячы, марожаную рыбу (філе і апрацаваная) - Br44,501 тыс.

Сярэдні кошт за 1 л малака склаў Br8,305 тысяч, за 1 кг смятаны - Br31,109 тысяч, сыру цвёрдага - Br94,348 тысяч, масла жывёльнага - Br86,673 тысяч, хлеба жытнёва-пшанічнага - Br10,004 тысяч, макаронаў - Br11,683 тысяч. Сярэдні кошт бульбы ў краіне ў ліпені склаўся ў суме Br6,838 тысяч за кг, капусты - Br4,760 тысяч, морквы - Br7,734 тысяч, цыбулі - Br8, 594 тысяч, яблыкаў - Br11,738 тысяч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках