30 красавiка 2024, aўторак, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у кітайскім «Лас-Вегасе»: жыхары Макао выйшлі на вуліцы

2

У Кітаі напальваецца сацыяльна-палітычная сітуацыя ў спецыяльным адміністрацыйным рэгіёне Макао.

Ён вядомы як адная са сталіц сусветнага гульнявога бізнэсу або азіяцкі Лас-Вегас. Там страйкуюць працаўнікі казіно. Акрамя таго, з нядзелі, 24 жніўня, у Макао праходзіць неафіцыйны рэферэндум, прысвечаны дэмакратычным рэформам. Улады Кітая асудзілі кампанію. Як перадае BBC, некалькі ўдзельнікаў рэферэндуму затрыманыя.

Фото: Reuters

Страйк работнікаў казіно адбыўся ў Макао ў панядзелак, 25 жніўня. Больш за 1000 чалавек выйшлі на вуліцы з патрабаваннем павысіць ім заробак і палепшыць умовы працы. Дэманстранты прайшлі па цэнтральных вуліцах Макао, робячы прыпынкі каля самых буйных казіно. Яны трымалі транспаранты, а таксама свісталі і выкрыквалі лозунгі, піша агенцтва Bloomberg.

Фото: Reuters

Акцыя была арганізаваная прафсаюзам работнікаў казіно Макао. Сярод патрабаванняў мітынгоўцаў - 10-адсоткавая прыбаўка да заробку ўсім супрацоўнікам рангам ніжэйшым з мэнэджэра. Таксама яны хочуць дамагчыся забароны прыёму на працу ў казіно замежнікаў, прыняць дадатковыя захады для абароны супрацоўнікаў ігральных устаноў ад тытунёвага дыму, піша NEWSru.com.

Гэта ўжо сёмы такі пратэст у Макао ў гэтым годзе. Паводле звестак прадстаўнікоў прафсаюза, на мітынг выйшлі больш за 7000 чалавек, аднак паліцыя намагае на тым, што дэманстрантаў было прыблізна 1400 чалавек.

Чальцы прафзвязу заяўляюць, што падтрымліваюць неафіцыйны рэферэндум аб палітычнай будучыні Макао, які пачаўся ў мінулыя выходныя. Ён будзе доўжыцца ўвесь тыдзень да 30 жніўня. Між тым улады КНР ужо асудзілі кампанію, назваўшы яе незаконнай.

Фото: Reuters

Фота: Reuters

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках