30 красавiка 2024, aўторак, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Здаровае харчаванне запавольвае старэнне

14
Навукоўцы: Здаровае харчаванне запавольвае старэнне

Аўтары даследавання перакананыя, што пры нараджэнні наш арганізм разлічаны прыкладна на 150 гадоў працы.

Каб запаволіць старэнне, неабавязкова прымаць спецыяльныя прэпараты. Здаровае харчаванне ўплывае на метабалізм і стан клетак імуннай сістэмы і тым самым запавольвае старэнне, пішуць навукоўцы ў часопісе Nature Immunology.

Даследчыкі высветлілі, што старэнне Т-клетак, найважнейшага звяна імуннай сістэмы, залежыць ад малекулы p38 MAPK. Узроставае зніжэнне метабалізму Т-клетак суправаджаецца старэннем імуннай сістэмы агулам, піша segodnya.ua.

Прымяненне рэчываў-інгібітараў малекулы p38 MAPK запавольвае ўзроставае зніжэнне працы імуннай сістэмы. Пры гэтым паляпшаецца праца мітахондрый і здольнасць клетак да дзялення.

Але ўздзейнічаць на p38 MAPK і амаладзіць імунную сістэму можна і шляхам змены харчавання.

Аўтары працы перакананыя, што пры нараджэнні наш арганізм разлічаны прыкладна на 150 гадоў працы, што амаль удвая больш сярэдняй працягласці жыцця. Калі ўдасца запаволіць старэнне імуннай сістэмы, гэта, магчыма, дазволіць падоўжыць жыццё.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках